Грунтоўная размова з палякам Альбертам, які размаўляе на чысцюткай беларускай мове. Альберт праводзіць экскурсіі па Варшаве (і не толькі) па-беларуску. Як ён вывучыў беларускую? Чым беларусы адрозніваюцца ад іншых? Што павінны рабіць мігранты з Беларусі, каб хутчэй інтэгравацца ў Польшчы? І чаму палякі і беларусы не сварацца паміж сабой?
Альберт сам бываў у Беларусі і шмат размаўляе з беларусамі і беларускамі. Упэўненыя, што ўзровень яго беларускай мовы вас прыемна ўразіць. Гэты выпуск дапаможа беларускай міграцыі ў Польшчы паглядзець на сябе вачыма палякаў.
@Nymphalidaeb Ну усё зразумела — нейкія доўбні лётаюць а таптуны ўсё топчуць. У канцы галоўны герой 80% насельніцтва патаптаў, але быў нармальны хлопец, таму яго ўшанавалі і на могілкі кветкі прынеслі. Але чалавецтва нічога не зразумела і бахнула ядзерку
@Firidizl Не ну, цябе маглі канечне не ўразіць, усе гэтыя сюжэтныя павароты з расавац ненавісцю, ідыялогіямі, палітыкай і г.д але каб назваць калам гэта ты нешта дурню сказаў
@MartynenkoAnton Ну для мяне хімія больш складаная, але ад настаўніка вельмі залежыць. А калі браць пытанне мовы, то для дзіцяці ўсё гэта новая інфармацыя, таму розніцы асаблівай у тэрмінах няма.
Складаней беларускамоўным будзе пасля школы, бо ва ўніверах не выкладаюць на беларускай.
Мой страшны сон, калі мы аддавалі Любку ў беларускамоўную гімназію - матэматыыыка.
Ну вось напрыклад Дзель - ну як можна кожную секунду выдумываць новыя словы, якіх я ніколі не чуў?! Дзель, Карл, а чаму не проста Дз?
Доўгі час не хацела расказваць пра сваё здароўе, пра тое, што зараз.
Але адна твітарская вельмі перажывае 🥹
Я не пісала нікуды пра тое, як цяжка мне далася гаспіталізацыя, даследванні і г.д. Як мае калегі выклікалі мне хуткую. Пакіну тут кружочак, запісаны сябрам.
@Warszawski_BLR Разумею, сама такая) Мне дапамагло святкаванне з сябрамі дзень у дзень. Не было часу на самакапанне. Заплануй сабе што-небудзь вельмі прыемнае 💜
*прашу максімальны рэтвіт 🫶
Прывітанне! У суботу 11 красавіка мы ладзім чарговую сустрэчу падкаста Зроблена ў Польшчы з гледачамі і глядачкамі. Гэта будзе жывы запіс двух новых выпускаў падкаста, шмат польскай палітыкі і дыскусія ў форме "свабоднага мікрафону", дзе кожны зможа задаць пытанне, ці проста выказацца 😎
У пятніцу 10 красавіка ў мяне будзе дзень народзінаў, таму прыходзьце, мне будзе вельмі прыемна пабачыцца з вамі 😉
Дзе: Stand Up Local ul. Noakowskiego 16
Калі: субота 11 красавіка а 14:15
Мяне так раздражняе Фло - нейкую хуйню заўсёды піша, нуль пападанняў з разу ў раз
Вось сёння, напрыклад
Таааак, мая скура проста ззяе ад усіх тых балячак, якімі абсыпала маю морду✨
Бляваць цягне, калі чытаю, як жанчыны пішуць пра сваю знешнасць у параўнанні з іншымі жанчынамі. Хочаце рабіць ботэкс - рабіце, хочаце губы - рабіце. Гэта не робіць вас горш ці лепш за вашых сябровак. А вось абмяркоўванне чужой знешнасці - робіць.
Прыйшлі да знаёмых палякаў на імпрэзу і галоўная тэма размовы пад гарэлачку:
дыскрымінацыя палякаў у Велікабрытаніі брытанцамі і ксенафабічныя паводзіны тубыльцаў у стасунку да мігрантаў 🥴