

Бюро | Buro
738 posts

@BuromediaBY
Расследаванні пра Беларусь. Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. Member of @OCCRP & @GIJN Для сувязі: https://t.co/f09oGaeQ3E
























Расійскі муж для ўнучкі Лукашэнкі. «Бюро» высветліла эксклюзіўныя падрабязнасці пра жыццё Анастасіі Лукашэнкі ў Маскве Анастасія Лукашэнка, унучка Аляксандра Лукашэнкі, падчас вучобы ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (МДУ), знайшла сабе выбранніка — ім аказаўся яе аднакурснік Дзмітрый Елісееў. Вясной 2024 года яны разам ездзілі ў Мінск з дэлегацыяй, патрапілі на фота ў Палацы Незалежнасці, на шпацырах і экскурсіях. Елісееў неаднаразова прылятаў у Беларусь, у тым ліку ў ліпені 2024 года на «Славянскі базар». Былі і сумесныя пералёты пары ў Орск (Арэнбургская вобласць, Расія) — да бацькоў Дзмітрыя. 📌 Ёсць падставы меркаваць, што ўлетку 2025 года Анастасія Лукашэнка выйшла замуж за Дзмітрыя Елісеева: з лютага 2025 у яе заўважылі пярсцёнак для заручын, а ў верасні яна ўжо фігуруе як Анастасія Елісеева ў публічных дакументах добраахвотнай студэнцкай дружыны юрфака МДУ і ў сваіх сацсетках.




🇱🇹Сыны бізнэсоўца Юрыя Чыжа мелі літоўскае грамадзянства з 2013 года У сыноў Юрыя Чыжа больш за дзесяць гадоў было літоўскае грамадзянства. Яны атрымалі пашпарты еўрапейскай краіны, калі іхны бацька, некалі ўплывовы беларускі бізнэсовец, знаходзіўся пад санкцыямі ЕС. Як высветліла ў партнёрстве з расследавальніцкім цэнтрам Siena, Сяргей і Уладзімір Чыжы мелі літоўскае грамадзянства, але яны адмовіліся ад яго. Гэта вынікае з рашэння в. а. міністра ўнутраных спраў Літвы, апублікаванага ў верасні мінулага года. Сыны Юрыя Чыжа атрымалі літоўскае грамадзянства вясной 2013 года дзякуючы сваякам. Уладзімір Чыж і Сяргей Чыж атрымалі літоўскае грамадзянства, калі іхны бацька Юрый Чыж знаходзіўся пад санкцыямі ЕС як «кашалёк» Аляксандра Лукашэнкі. У сакавіку 2012 года ўплывовы бізнэсовец і ягоныя актывы падпалі пад абмежаванні, якія анулявалі толькі ў кастрычніку 2015 года.



